Дарагі Леанід Ілліч: 30 гадоў таму памёр Брэжнеў — фоты жыццёвага шляху

10.11.2012 / 20:03

30 гадоў таму, раніцай 10 лістапада 1982 г., памёр генеральны сакратар КПСС Леанід Брэжнеў. Ён кіраваў краінай 18 гадоў і 1 месяц. Тады здавалася, што гэта надзвычай доўга. Лукашэнка ў жніўні пабіў гэты рэкорд. Праўда, Брэжнеў заняў галоўную пасаду ў 58 гадоў, Лукашэнку — зараз 58.

Расійскі блогер Рустэм Адагамаў у сваім жж зрабіў фотападборку з жыцця «дарагога Леаніда Ілліча».

Падчас наведвання Нурэкскай ГЭС у Таджыкістане, 1971 г. Брэжнеў гутарыць у мясцовай краме. Яму цікава, ці ён робіць выгляд, што яму цікава.

Пастановачнае фота з Фідэлем. 1974 год.

Брэжнеў сустракае ў аэрапорце Іосіфа Броза Ціта (1975), кіраўніка Югаславіі.

Уладзівасток. За плячыма Брэжнева прэзідэнт ЗША Джэралд Форд у падоранай Брэжневым шубе з ваўчынага футра.

Візіт у ФРГ. 1978. Сустрэча з лідарам ХСС Штраўсам. Брэжнеў моцна змяніўся, але міміка засталася ранейшай.

Студзень 1982 г. Пачуццё рэальнасці згубленае. Даўно пара сысці, але саратнікі не адпускаюць. Генсакратар не павінен сыходзіць жывым.

Паховіны 15 лістапада 1982 г.

Сярод гасцей пахавання, піша Адагамаў, -- шматлікія мярзотнікі, з якімі любіла сябраваць савецкая ўлада: дыктатары, людаеды, тэрарысты. Вось гэтага ўсяго праз сем гадоў расстраляюць падчас рэвалюцыі паўгалодных і прыбітых грамадзян у той краіне.