Закідванне пасольства Літвы «кактэйлем Молатава» кваліфікавана як злоснае хуліганства

07.11.2012 / 13:34

Партызанскім (Мінска) раённым аддзелам Следчага камітэта Беларусі па факце закідвання пасольства Літвы бутэлькамі з гаручай сумессю ўзбуджаная крымінальная справа па частцы 2 артыкула 339 КК (злоснае хуліганства). Пра гэта паведамілі ў СК.