У Расіі «жыгуль» з п’янымі вайскоўцамі пратараніў царкву — фота
Аўто павісла на трохметровай вышыні.
08.10.2012 / 18:19
Раніцай 8 кастрычніка o храм, размешчаны на тэрыторыі пасёлка Зарэчча каля Міаса (Чалябінская вобласць), на вялізнай хуткасці ўрэзаўся аўтамабіль
Па словах мясцовых жыхароў, у «ВАЗе» былі двое вайскоўцаў, яны «былі відавочна нецвярозыя». З цяжкімі траўмамі абодва шпіталізаваныя.
У момант аварыі ў храме ішла ранішняя служба. Протаіярэй Юры, як служыў, за пару хвілін да здарэння адышоў ад звычайнага месца ля алтара, што выратавала яму жыццё. Ніхто з вернікаў не пацярпеў.