У Гродне віноўнік ДТЗ з'еў пратакол

Калі даведаўся, што яго прызнаюць вінаватым.

17.09.2012 / 16:22

Выпадак здарыўся 16 верасня на скрыжаванні вуліц Курчатава — Горкага.

22-гадовы кіроўца «Мэрсэдэса» праехаў на чырвоны сігнал святлафора і сутыкнуўся з «Фальксвагенам». Пасля складання схемы ДТЗ інспектары запрасілі кіроўцаў для далейшага разгляду ў будынак ДАІ.

Пасля афармлення пратаколу парушальнік прачытаў дакумент.

Калі даведаўся, што яго прызнаюць вінаватым у ДТЗ, ён абурыўся, схапіў дакумент са стала, скамячыў, запхнуў паперу ў рот і стаў яго есці.