Сайт Беларускай чыгункі па-ранейшаму не разумее па-беларуску

Няма там і англійскай версіі.

17.09.2012 / 15:34

Днямі запрацаваў абноўлены сайт Беларускай чыгункі.

Але ён па-ранейшаму не разумее беларускай мовы (няма беларускай версіі). І спробы набраць у акенцы для пошуку патрэбнага цягніка назву горада па-беларуску адразу блакуецца на беларускім "і". Не разумее сайт і словы "Маладзечна" і "Гродна"

Няма на ім і англійскай версіі, таму замежнік у пошуках цягніка таксама будзе бездапаможны.

nn.by