Амерыканец з'еў 191 курынае крылца за 12 хвілін

03.09.2012 / 16:46

Падчас фестывалю National Buffalo Wing Festival, што прайшоў у Бафала, пастаўлены рэкорд па паяданні курыных крылцаў. Найлепшы вынік паказаў жыхар Каліфорніі Джоі Чэснат, якому ўдалося з'есці 191 курынае крылца за 12 хвілін.

Ранейшы рэкорд складаў 183 крылцы за 12 хвілін.

Раней у ліпені 2012 Чэснат паставіў рэкорд па паяданні хот-догаў, з'еўшы 68 штук за 10 хвілін. Ён стаў пераможцам гэтага спаборніцтва шосты раз.