Майкл Фэлпс выйграў 100 тысячаў даляраў у покер

Талент ён і ў покеры талент.

03.09.2012 / 14:15

Плывец-рэкардсмен і ўладальнік 22 алімпійскіх медалёў Майкл Фэлпс працягвае перамагаць, нават пайшоўшы з вялікага спорту.
Адправіўшыся пасля Алімпіяды расслабіцца ў Лас-Вегас, Фэлпс выйграў сто тысяч даляраў у покер.

У Лас-Вегасе чэмпіён і яго сябры гулялі ў раскошным казіно "Caesar’s Palace".

На здымках з установы плячысты плывец у белай футболцы і з пляшкай піва выглядае аматарам пасярод прафесіяналаў у касцюмах. Аднак сваёй гульнёй алімпіец даказаў, што ўмее перамагаць не толькі ў басейне.