Брэсцкая газета «Заря» агітуе за кіраўніка Пружаншчыны?

Дзяржаўнае выданне надрукавала кампліментарны артыкул пра Аляксандра Юркевіча.

06.08.2012 / 19:59

«За 14 гадоў працы Аляксандра Юркевіча на пасадзе старшыні райвыканкама непазнавальна змянілася Пружаншчына» — з такім падзагалоўкам выйшаў артыкул пра старшыню Пружанскага райвыканкама Аляксандра Юркевіча ў брэсцкай дзяржаўнай газеце «Заря».

У цэлым артыкул вытрыманы ў кампліментарным тоне. Напрыканцы выданне характарызуе чыноўніка як чалавека, у якога «дагэтуль захоўваецца ўнікальная здольнасць назапашваць самае лепшае, што сустракаецца ў жыцці і шчодра дзяліцца гэтым неацэнным багаццем».

Хвалебная публікацыя ў «Заре» выклікае пытанні юрыдычнага характару.
18 ліпеня cайт Пружанскага райвыканкама апублікаваў інфармацыю пра тое, што па Пружанскай выбарчай акрузе №9 зарэгістраваная ініцыятыўная група грамадзян па вылучэнні кандыдатам у дэпутаты палаты прадстаўнікоў Юркевіча Аляксандра Іванавіча.
Да моманту рэгістрацыі кандыдатаў у ЦВК агітацыя забароненая законам.

СП