На Google Maps з’явіўся сэрвіс «Заторы» для Мінска

параўнанне мапаў Гугла, Яндэкса і Навітэла

16.07.2012 / 18:03

Кампанія Google запусціла новы сэрвіс для Мінска. У мапах Google можна паглядзець хуткасць трафіку на гарадскіх вуліцах у гэтую хвіліну, а таксама сярэднестатыстычную інфармацыю для канкрэтнага дня і часу. Напрыклад, ці стаіць праспект Машэрава ў серады а 19.00.

Падобныя сервісы прадастаўляюць кампаніі «Яндэкс»і «Навітэл».

Цікава, што карцінка ўсіх трох кампаній розніцца. Найбольш затораў убачыў Google, а на мапе Navitel’а пазначаны найбольш свабодны рух.

* * *

Апроч Беларусі, рэжым «Заторы» ад Google з’явіўся ў Эстоніі, Латвіі, Мексіцы, Перу, Румыніі і Паўднёва-Афрыканскай рэспубліцы.

Nashaniva.com