Ларын у майцы з выявай Бяляцкага - фотафакт

15.07.2012 / 19:06

Шведская спявачка Ларын выклала ў сваім Фэйсбуку фота, на якім яна знятая ў майцы з партрэтам беларускага палітвязня, праваабаронца Алеся Бяляцкага. Нагадаем, пераможца «Еўрабачання» паралельна са сваім выступам на «Славянскім базары» сустрэлася з жонкай Бяляцкага і яго калегамі-праваабаронцамі, а таксама падпісала петыцыю за адмену смяротнага пакарання ў Беларусі.

СМ