Сямашка ацаніў МАЗ у $1,1 млрд

22.06.2012 / 15:40

Рыначная ацэнка актываў ААТ «МАЗ» складае $1,1 млрд., расійскага ААТ «КамАЗ» — $1,6 млрд., аб гэтым заявіў сёння журналістам першы віцэ-прэм’ер Беларусі Уладзімір Сямашка.

«Доўга ішоў працэс рыначнай ацэнкі МАЗа і КамАЗа, — адзначыў Уладзімір Сямашка. — Паважаная кампанія „Эрнст Энд Янг“ дала рыначную ацэнку, якая дыскутавалася, але затым удзельнікі праекта прызналі, што яна справядлівая. Прызнана ацэнка КамАЗа — $1,6 млрд., ацэнка МАЗа — $1,1 млрд».