Мытны камітэт: Расія ўвяла перыядычны пашпартны кантроль на мяжы з Беларуссю

Пра выпадкі такога кантролю заявілі ў Дзяржаўным мытным камітэце.

23.05.2012 / 12:59

Дзяржаўны мытны камітэт Беларусі мае інфармацыю пра выпадкі ажыццяўлення пашпартнага кантролю расійскімі памежнікамі на расійска-беларускай мяжы, паведаміў на прэс-канферэнцыі 23 мая ў Мінску намеснік старшыні ДМК Сяргей Барысюк.

«Мытныя органы Рэспублікі Беларусь не ажыццяўляюць пашпартны кантроль.

Разам з тым мы маем інфармацыю, што на перыядычнай аснове пагранічныя службы Расійскай Федэрацыі такія мерапрыемствы на беларуска-расійскай мяжы праводзяць»,
— сказаў намеснік старшыні ДМК.
Пры гэтым Сяргей Барысюк не змог адказаць на пытанне, з чым гэта звязана.

«Мне цяжка каментаваць дзеянні пагранічнай службы Расійскай Федэрацыі», — адзначыў ён.

* * *