Зміцер Бандарэнка: «Фантастычнае адчуванне волі»

Мініфільм пра ўжо былога палітвязня.

17.04.2012 / 10:37

Новы фільм з цыклу «Хроніка суднага часу», які з’явіўся ў інтэрнэце, прысвечаны палітвязню Зьміцеру Бандарэнку. Давераная асоба кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава, каардынатар «Еўрапейскай Беларусі», Бандарэнка быў узяты пад варту 20 снежня 2010 г. і асуджаны 27 красавіка 2011 г. за арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо ўдзел у іх да 2 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму.

15 красавіка палітвязня вызвалілі з калоніі № 15 у Магілёве, дзе ён адбываў пакаранне, згодна з Указам Лукашэнкі аб памілаванні.