Магілёўца пакаралі штрафам за распаўсюд незалежнай газеты

Актывіст БНФ Сяргей Нягацін мусіць выплаціць дзяржаве 3 мільёны рублёў.

12.04.2012 / 16:45

Суддзя Ленінскага раёна Магілёва Аксана Ратнікава палічыла, што на распаўсюд незарэгістраванай газеты «Тут і цяпер» мусіць быць спецыяльная дамова, якой ў актывіста няма.

Па словах суддзі высокая сума штрафа абумоўлена грамадскай небяспекай здзейсненага і непрызнаннем віны.

Нагадаем, што ўчора Сяргея Нягаціна міліцыянты запрасілі ў пастарунак забраць канфіскаваныя раней газеты «Тут і цяпер». Калі ж ён там з’явіўся, то на яго быў складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні. Адразу з пастарунка яго адвезлі ў суд. Суддзя, па хадайніцтве актывіста, перанесла судовую справу на 12 красавіка.