Латушка: усе недакладнасці рэканструкцыі Лідскага замка выправяць

Адпаведныя даручэнні ўжо аддадзеныя.

11.04.2012 / 12:46

Усе недакладнасці, зробленыя падчас рэканструкцыі Лідскага замка, будуць выпраўленыя. Пра гэта заявіў міністр культуры Павел Латушка падчас адкрыцця турыстычнай выставы ў Мінску. Па яго словах, былі ўважліва прааналізаваныя ўсе крытычныя заўвагі наконт працэсу рэканструкцыі. Цяпер аддадзены загад выправіць недапрацоўкі.

Пасля заканчэння рэканструкцыі Нясвіжскага палаца менавіта Лідскі замак будзе атрымліваць прыярытэтнае фінансаванне.

Nashaniva.com