Фотафакт: У Віцебску дзяржаўны сцяг вывесілі дагары нагамі

Сцяг такім чынам вывесілі на будынку абласнога суда.

09.03.2012 / 16:49

8 сакавіка на будынку абласнога суда ў Віцебску з нагоды свята былі вывешаныя гарадскі, абласны і дзяржаўны сцягі. Адметна, што дзяржаўны чырвона-зялёны сцяг быў вывешаны дагары нагамі — зялёнай паласой уверх.