У Віцебску прэзентавалі «Жыццё пасля «гісторыі»

даслаў чытач

09.03.2012 / 11:34

Зборнік стаў вянцом аднайменнага праекта, які праходзіў у Віцебску цягам трох месяцаў. Выданне складаецца з асабістых расповядаў выпускнікоў гістарычнага факультэта Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта апошніх дзесяці гадоў. Аўтары рабілі акцэнт на высвятленне прычынаў зацікаўлення мінулым, асаблівасці прафесійнай і асабістай самарэалізацыі гісторыкаў пасля сканчэння ВНУ, уплывы адукацыі на іх далейшы лёс.

Да інтэрв’ю адбіраліся тыя маладыя людзі, якія па сённяшні дзень не «здрадзілі» духу адукацыі і займаюцца гісторыяй на прафесійным альбо аматарскім узроўні. Асобная ўвага надавалася тым выпускнікам, якія могуць прапанаваць сённяшнім студэнтам гістарычных спецыяльнасцяў пэўныя жыццёвыя мадэлі актыўнай і паспяховай самарэалізацыі.

Электронная версія зборніка даступная для спампоўвання тутака.

Зміцер Сьцепаненка, Віцебск