У Беларусі пачаўся прызыў грамадзян на тэрміновую ваенную службу
28.02.2012 / 18:01
У адпаведнасці з указам прэзідэнта Беларусі ад 7 лютага № 46 пачаўся прызыў грамадзян на тэрміновую ваенную службу.
Як паведаміла
Зараз ажыццяўляецца разлік камплектавання злучэнняў і воінскіх часцей, распрацоўваюцца планы вывучэння, адбору і адпраўкі грамадзян на тэрміновую ваенную службу.
Вывучэнне і адбор грамадзян, якія прызываюцца на тэрміновую ваенную службу, у ваенкаматах будзе праходзіць з 28 сакавіка па 11 мая.
Адпраўка грамадзян у войска прызначана на 15–29 мая.
Усяго ў злучэнні і воінскія часці Узброеных сіл, іншыя войскі і воінскія фарміраванні для праходжання тэрміновай ваеннай службы плануецца накіраваць прыкладна 10 тысяч чалавек. Прызыву грамадзян на службу ў рэзерве ў