Нямеччыне бракуе кваліфікаваных спецыялістаў

06.02.2012 / 17:04

Нямеччына адчувае недахоп высокакваліфікаваных спецыялістаў, заявіў прадстаўнік Федэральнага агенцтва па працы.

Ён падкрэсліў,

што найбольш драматычная сітуацыя склалася ў сферы аховы здароўя, дзе бракуе лекараў, медсясцёр і спецыялістаў па доглядзе за старымі людзьмі і інвалідамі.

Акрамя гэтага адчуваецца недахоп спецыялістаў у металургіі, зварачнай тэхніцы, машынабудаванні, энергетыцы і электратэхніцы, інжынераў па тэхніцы забеспячэння і ўтылізацыі, а таксама спецыялісты па інфарматыцы і распрацоўцы праграмнага забеспячэння.