Армія ЗША будзе рабіць стаўку на беспілотнікі і спецназ

Пентагон плануе пашырыць сваю глабальную сетку беспілотнікаў і базаў спецыяльнага прызначэння ў межах фундаментальнага праекта па павелічэнні ваеннай магутнасці ЗША,

26.01.2012 / 16:52

у той жа час уразаючы звычайныя ўзброеныя сілы.

План, які будзе прадстаўлены міністрам абароны ЗША Леонам Панета ў чацвер, заклікае да 30-працэнтнага павелічэння ў складзе паветранага флоту ЗША колькасці беспілотных самалётаў у найбліжэйшыя гады. Ён таксама прадугледжвае ўкараненне большай колькасці камандаў спецыяльнага прызначэння на базах па ўсім свеце, дзе яны змогуць трэніраваць мясцовых саюзнікаў і ажыццяўляць баявыя задачы.

Карыснасць такіх інструментаў стала відавочнай у сераду, калі элітная каманда (у якую ўвайшлі таксама чальцы Team Six, якія ліквідавалі бен Ладэна), закінутая на парашутах у Самалі, вызваліла грамадзянку ЗША і грамадзяніна Даніі, якіх трымалі ў закладніках некалькі месяцаў.

Дадзеная стратэгія дэманструе ўсё большую ўвагу адміністрацыі Абамы да малых таемных аперацый замест вялікіх войнаў.