26 студзеня рубель умацаваўся толькі адносна даляра

Затое еўра зноў падаражаў на 50 рублёў.

26.01.2012 / 13:58

На адзінай сесіі Беларускай валютна-фондавай біржы 26 студзеня курс беларускага рубля ўмацаваўся ў адносінах да амерыканскага даляра, трохі саступіўшы і еўра, і расійскага рубля.

Даляр патаннеў на 10 рублёў да 8 350 рублёў.

Еўра дадаў 50 рублёў і каштуе 10 950 рублёў.

Курс расейскага рубля вырас да 275 беларускіх рублёў (+ Br2).