Штанге: «Задача на матч з Румыніяй — сфармаваць каманду і паказаць свой твар»
У Мінску прайшла прэс-канферэнцыя галоўнага трэнера футбольнай зборнай.
03.10.2011 / 13:08
Фота Сяргея Гудзіліна.
Галоўны трэнер зборнай Беларусі Бернд Штанге падзяліўся чаканнямі ад матчу ў адборачным раундзе чэмпіянату
«На гульні нацыянальнай зборнай Беларусі, а таксама на гульні моладзевай і алімпійскіх зборных выкліканыя 60 найлепшых футбалістаў Беларусі, якія павінны выканаць сваё заданне. На жаль, у нас выпалі 11 важных гульцоў — у некага траўмы, а ў некага дыскваліфікацыя. Потым пасля гульні з Румыніяй да нас далучацца пяць чалавек. А некаторыя адправяцца ў алімпійскую зборную.
Задача на матч з Румыніяй — сфармаваць каманду і паказаць свой твар. Каб футбалісты не баяліся і былі ўпэўненыя ў сабе. І на гэтай базе дамагчыся добрага выніку.
Я думаю, што новай камандзе не трэба казаць пра памылкі ў сустрэчы з Босніяй. Гэта будуць іншыя гульцы, і ім трэба будзе растлумачыць нашы прынцыпы гульні і удыхнуць у іх упэўненасць.
Не ведаю, як будзе сітуацыя складвацца далей. Буду працаваць у зборнай да канца года, а там будзе відаць. Цяжка адказаць ва ўмоўным ладзе. Зараз задача добра згуляць з Румыніяй і Польшчай, а потым правесці дзве добрыя гульні ў лістападзе», — сказаў Штанге, паведамляе Goals.by.
***
Нагадаем, што зборная Беларусі страціла шанцы на
Становішча камандаў:
Францыя — 17 (8 гульняў), Боснія — 16 (8), Румынія — 12 (8), Беларусь — 12 (9), Албанія — 8 (8), Люксембург — 4 (9).
Пазасталыя матчы ў групе:
7 кастрычніка
Румынія — Беларусь
Боснія — Люксембург
Францыя — Албанія.
11 кастрычніка
Албанія — Румынія
Францыя — Боснія.