У Беларусі здымаюць кіно пра забойства Кубэ + фота
«Паляванне на гаўляйтара» робіць рэжысёр расійскай «Дэсантуры».
29.09.2011 / 15:57
На станцыі Дубіца Брэсцкай вобласці знялі першыя сцэны новага фільма «Паляванне на гаўляйтара». Яго сюжэт заснаваны на мінскіх падзеях
Дубіцкая станцыя, пераўвасобленая ў мінскі вакзал.
Робіць васьмісерыйную стужку расійская кінастудыя Star Media разам з «Беларусьфільмам».
Беларуская кінастудыя прывабіла стваральнікаў багаццем рэквізіту: як паведамляе «Вечерний Брест», «мясцовы цэх падрыхтоўкі здымак прапануе звыш 80 тысяч адзінак мужчынскай і жаночай ваеннай вопраткі, галаўных убораў і абутку, звыш 25 тысяч адзінак рэквізіту і валодае салідным аўтапаркам дадзенага перыяду».
Здымае «Паляванне на гаўляйтара» расійскі рэжысёр Алег Базілаў.
У спісе яго дасягненняў ёсць некалькі ідэалагічна вывераных фільмаў пра сучасныя расейскія войны: ён быў рэжысёрам «Дэсантуры» і прадусарам «Гразавых варотаў».
Будынак станцыі Дубіца быў ператвораны ў стары мінскі вакзал. Здымалі там дзве сцэны: бамбёжку і эвакуацыю першых дзён вайны, а таксама прыбыццё ў Мінск Кубэ з сям’ёй.
Наступныя сцэны будуць здымаць у Бабруйску — руіны казармаў увасобяць разбураны бомбамі Мінск. (Як варыянт разглядалі парэшткі кляштара ў Бярозе, але
У масавых сцэнах задзейнічаныя каля 250 запрошаных у масоўку людзей.
Наступнымі пабачыць сябе ў кіно атрымаюць магчымасць жыхары Бабруйска — іх на кастынг запрашаюць 5 кастрычніка (ад 17.00 да 18.00 да кінатэатра «Мір»).
Падкрэсліваецца, што
стваральнікі карціны не прэтэндуюць на гістарычную праўду: сцэнар Ігара
Кубэ зрабіўся Краўбэ, Марыя Восіпава стала Марыяй Архіпавай, а Алена Мазанік — Галінай Памазанік.
Паводле рэжысёра, у сюжэце пераплеценыя «і гістарычны раман, і
У фільме здымаюцца Анастасія Заваратнюк, Марыя Машкова, Аляксандр Дзячэнка, Аляксандр Кашпераў.
Найхутчэй, атрымаем усярэдненае «кіно пра вайну», якога багата здымаюць расійскія кінастудыі. Наўрад ці ў ім будзе намёк хоць на якую беларускасць — апроч геаграфічнай.
На экранах «Паляванне на гаўляйтара» з’явіцца ў маі 2012 года.
* * *
Забойству Генеральнага камісара Беларусі Вільгельма Кубэ быў прысвечаны адзін з самых вядомых фільмаў савецкага кінематографа «Гадзіннік спыніўся апоўначы» (1958 год). Пра забойства Кубэ распавядаў і шэраг дакументальных фільмаў.