Бензін падаражэе яшчэ на 3%

Але дата павышэння цаны пакуль не вядомая.

15.08.2011 / 23:12

У Беларусі рыхтуецца рашэнне аб чарговым падвышэнні цэнаў на нафтапрадукты ў сярэднім на 3%. Пра гэта агенцтву ПРАЙМ-ТАСС паведамілі ў профільным ведамстве. Апошні раз цэны падвышаліся з 21 ліпеня — таксама на 3%. «Рашэнне аб павышэнні цэнаў на аўтамабільнае паліва на ўнутраным рынку можа быць прынята яшчэ ў жніўні», — сказаў суразмоўца.

СГ