Фільм Вольгі Дашук — удзельнік міжнароднага фестывалю

Стужка «Тры кіламетры да неба» выбрана для ўдзелу ўIX Міжнароднага фестывалю дакументальных фільмаў CRONOGRAF.

25.03.2011 / 11:54

Двацацціхвілінная стужка «Тры кіламетры да неба», знятая для «Белсата», выбрана для ўдзелу ў конкурсе IX Міжнароднага фестывалю дакументальных фільмаў CRONOGRAF у Кішынёве.

«Тры кіламетры да неба» — гэта гісторыя беларуса, якога трагічны выпадак прыкаваў да ложка. Галоўны герой, Андрэй, не толькі не здаўся, але радыкальна змяніў сваё жыццё: пачаў размаўляць па-беларуску, зацікавіўся гісторыяй. Сёння ён стварае інтэрнэт-сайты, піша вершы, выдаў дзве кнігі. У ягоным жыцці з’явіліся каханне і новая мара — скочыць з парашутам.

Беларускі фільм пазмагаецца за ўзнагароды фестывалю ў малдаўскай сталіцы разам з 28 фільмамі. Фестываль пройдзе 26–30 мая 2011 года.

nn.by