Стывен Спілберг гатовы зняць фільм пра Wikileaks
03.03.2011 / 11:38
Амерыканскі рэжысёр Стывен Спілберг прыступае да стварэння фільма пра Wikileaks і яго заснавальніка Джуліана Асанжа.
Прадусарская кампанія Спілберга DreamWorks studio набыла правы на экранізацыю кнігі «Вайна Асанжа супраць прыватнасці. Погляд знутры», напісанай журналістамі Guardian.
Таксама DreamWorks набыла правы на выкарыстанне кнігі пра Wikileaks Даніэля
Як адзначае Guardian, будучая карціна Спілберга павінная стаць найбольш значнай і «раскручанай» сярод цэлага шэрагу кінапраектаў пра Асанжа, над якімі ўжо ідзе праца.