Жонку Някляева дапытаюць у КДБ на наступным тыдні

11.02.2011 / 14:00

Жонка былога кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Някляева пойдзе на допыт у КДБ на наступным тыдні.

Раней следчыя КДБ выклікалі на допыт Вольгу Някляеву 11 лютага. Аднак сёння раніцай яна патэлефанавала следчаму і папрасіла адкласці допыт з–за хваробы.

"Мы дамовіліся, што я прыйду ў КДБ на наступным тыдні", - паведаміла "Інтэрфаксу" Вольга Някляева.

Уладзімір Някляеў, нагадаем, ад 30 студзеня знаходзіцца пад хатнім арыштам пад вартай.

Радыё Свабода