Беларускія тэнісісткі выйшлі ў плэй-оф 2-й Сусветнай групы Кубка федэрацыі

05.02.2011 / 17:52

Жаночая зборная Беларусі па тэнісе выйшла ў плэй-оф2-й Сусветнай групы Кубка федэрацыі.

У вырашальным матчы турніру 1-й групы Еўра-Афрыканскай зоны беларуская каманда (Вольга Гаварцова і Вікторыя Азаранка) датэрмінова выйграла ў зборнай Польшчы — 2:0.

Плэй-оф2-й Сусветнай групы Кубка федэрацыі пройдзе 16–17 красавіка. Супернік беларускай зборнай вызначыцца пазней.

Апошні раз Беларусь у якасці пераможцы папярэдняй падгрупы змагалася за выхад у плэй-оф2-й Сусветнай групы ў 2005 годзе. Тады яна саступіла славенкам (1:2).