Пуцін: тэракт у «Дамадзедава» ня мае дачынення да Чачні

26.01.2011 / 17:38

Прэм’ер-міністар Расеі Ўладзімер Пуцін заявіў, што тэракт у аэрапорце «Дамадзева», хутчэй за ўсё, ня мае дачыненьня да Чачні. Пуцін спаслаўся на папярэднія дадзеныя, аднак не паведаміў пра іншыя кірункі сьледзтва.

Пры выбуху 24 студзеня ў міжнародным тэрмінале аэрапорту «Дамадзедава» загінулі 35 чалавек. У шпіталях застаюцца болей як 110 параненых.