Ператрусы ў сяброў «Правага альянсу»

Ігар Чапіга: «Мне яшчэ з мінулага ператрусу нічога не вярнулі».

20.01.2011 / 18:10

У чацвер супрацоўнікі КДБ прыйшлі з ператрусам на кватэру сябра «Правага альянсу» Ігара Чапігі.
У верасні Ігар праходзіў па крымінальнай справе за падпал на тэрыторыі расійскага пасольства. Тады Чапіга нават адседзеў 9 сутак у ізалятары.

«Цяпер КДБ цікавілася падзеямі 19–20 снежня. Пыталіся, дзе Карэтнікаў. Калі Карэтнікава няма, то, маўляў, ты галоўны. Вось такая ў іх логіка», — кажа І.Чапіга.

Нічога ў сябра «Правага альянсу» не канфіскавалі.

«Бо мне нічога яшчэ не вярнулі з мінулага ператрусу.
Казалі, што я сябар „Гавары праўду“. Я на гэта адказаў, што збіраў подпісы за Рымашэўскага», — кажа І.Чапіга.
Па інфармацыі Віктара Яўмененкі, у гэты дзень ператрусы прайшлі яшчэ ў чатырох сяброў «Правага альянсу» з Мінску.

Зміцер Панкавец