У КДБ дапыталі яшчэ двух намеснікаў старшыні БАЖ

18.01.2011 / 16:38

18 студзеня ў якасці сведкі па крымінальнай справе аб масавых беспарадках у Мінску дапыталі Аліну Суравец, 17 студзеня — Андрэя Аляксандрава.

З абодвух узятая падпіска аб неразгалошванні.

Нагадаем, што 12 студзеня як сведку дапыталі па гэтай жа справе намесніка старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаўАндрэя Бастунца, а 13-га — старшыню арганізацыі Жанну Літвіну.