Радзівонаў можа перайсці ў «Брондбю»

18.01.2011 / 16:33

27-гадовы форвард БАТЭ Віталь Радзівонаў можа перайсці ў «Брондбю», паведамляе дацкае выданне Ekstra Bladet.

Паводле звестак выдання, «Брондбю» сачыў за выступленнямі гульца і мае намер адправіць сваіх прадстаўнікоў у Беларусь для правядзення перамоў аб пераходзе.

Радзівонаў ў складзе БАТЭ прымаў удзел у абодвух матчах кваліфікацыі Лігі чемпионов-2010/11 паміж БАТЭ і «Капенгагенам». Нагадаем, што дацкі клуб прайшоў беларусаў па суме двух матчаў (3:2, 0:0).