«Выразаны» Някляеў — відэа, выкінутае з расійскага фільма пра Мулявіна

Відэа

18.01.2011 / 14:19

Лукашэнкаўскія цэнзары не губляюць пільнасці: з расійскага фільма «Горкае шчасце песняра», прымеркаваны да 70-годдзя народнага артыста Беларусі Уладзіміра Мулявіна, на дзяржаўным тэлеканале АНТ выразалі кадры з Уладзімірам Някляевым. Між тым, на ягоныя вершы «Песняры» зрабілі нямала песень. Цяпер паэт і экс-кандыдат на прэзідэнта Уладзімір Някляеў утрымліваецца ў засценках КДБ. Тэлеканал Белсат адшукаў кавалак фільма, які быў выкінуты цэнзарамі з АНТ:

АБ паводле тэлеканалу Белсат