У Брэсце пачала раставаць коўзанка за паўмільёна еўра

Якая, паводле СТВ, «не баіцца нават плюсавых тэмператур».

18.01.2011 / 13:48

У Брэсце часова спыніла працу штучная коўзанка на адкрытым паветры: яна пачала раставаць.

Пра гэта ў сваім блогу напісаў брэсцкі фатограф Аляксандр Шульгач. Коўзанка часова спыніла прыём наведнікаў.

Коўзанка была залітая паміж Палацам водных відаў спорту і Лядовым палацам. Бізнэсовец з Германіі інвеставаў больш за 500 тыс. еўра на яе будаўніцтва.

Тэлеканал СТВ, у сваю чаргу, адзначаў, што новая козанка «зробленая паводле еўрапейскіх стандартаў і не баіцца нават плюсавых тэмператур».