Насельніцтва Туніса ладзіць крывавыя расправы над набліжанымі дыктатара (відэа)

Рэпартаж канала «Euronews» з ахопленага беспарадкамі Туніса.

17.01.2011 / 14:00

У Тунісе ізноў беспарадкі. На гэты раз агрэсія шараговых жыхароў краіны накіраваная на супрацоўнікаў спецслужбаў.
Апазіцыя сцвярджае, што пасля сваіх уцёкаў з краіны Бен Алі, былы прэзідэнт, аддаў загад супрацоўнікам спецслужбаў дэстабілізаваць сітуацыю ў Тунісе, ствараючы банды баевікоў, якія нападаюць на простых грамадзян.

Адказам апазіцыі было стварэнне атрадаў апалчэння, якія спрабуюць супрацьстаяцць бандам спецслужбаў. Адзін з метадаў — стварэнне блакпастоў і праверка дакументаў у кіроўцаў праязджаючых аўтамабіляў.

Сітуацыя ў Тунісе настолькі вострая, што з нянавісцю да супрацоўнікаў спецслужбаў, падкантрольных Бен Алі, спраўляюцца не ўсе. У рэпартажы «Euronews» распавядаецца, што функцыянераў рэжыму людзі проста забіваюць на месцы.

Алесь Пілецкі