Плакаты «Далоў тыранію!» на вуліцах Мінска

З’явіліся налепкі «Лукашэнка прайграў!» і стэнсілы «Стоп Лука».

12.01.2011 / 14:11

Актывісты «Еўрапейскай Беларусі» працягваюць нагадваць мінчанам пра лёс палітвязняў. Плакаты «Далоў тыранію!», «Свабоду палітычным зняволеным!», «Лукашэнка прайграў!» з’явіліся ў Фрунзенскім раёне Мінска.

А ў Партызанскім раёне рэпарцёры «Нашай Нівы» назіралі нанесеныя спрэем надпісы «Стоп Лука» і стэнсілы, на якіх Лукашэнка выяўлены ў выглядзе мухі.