Звольнілі за тое, што быў назіральнікам на выбарах
Юрась
11.01.2011 / 18:23
10 студзеня на прадпрыемстве «Мінгарсвятло» прайшоў прафсаюзны сход, рашэннем якога маляр і прыхільнік Руху «За Свабоду» ЮрасьШпак-Рыжкаў быў звольнены за прагулы па артыкуле 42 з адпаведным запісам у працоўную кніжку.
Цікава, што спадара
«На прафсаюзным сходзе адзін чалавек за мяне заступіўся. Прапанаваў дазволіць мне адпрацаваць прагулы, аднак ніхто яго не слухаў», — распавёў карэспандэнту «НН» былы маляр.
Гісторыя з «прагуламі» 15 і 16 снежня заслугоўвае асаблівай увагі. Будучы назіральнікам ад Партыі БНФ, Ю.
«Мяне ж далёка не першы раз звальняюць „за палітыку“. Аднак раней атрымоўвалася „па згодзе бакоў“, а зараз вось так адразу па артыкуле, за прагулы. У мяне ніколі не было раней гэтых прагулаў», — наракае спадар Юрась.
Варта дадаць, што удзелам у працы выбарчай камісіі актыўнасць Ю.