Брэсцкага актывіста дапыталі проста на мяжы

11.01.2011 / 15:38

Падчас ператрусаў у Берасьці мясцовы актывіст Юрка Бакур знаходзіўся за мяжой.

Позна вечарам ён вяртаўся ў Беларусь праз пагранічны пераход Пясчатка-Полаўцы. Паводле берасьцейскага актывіста, пагранічнікі затрымалі яго на мяжы.

Юрка Бакур мусіў дачакацца супрацоўнікаў КДБ, якія прыехалі зь Берасьця і тут жа, на мяжы, правялі допыт.