ЗША будуць працягваць ціснуць на Кітай ў пытанні курсу юаня

05.01.2011 / 14:32

ЗША не маюць намеру паслабляць ціск на Кітай у пытанні павышэння Пекінам абменнага курсу сваёй нацыянальнай валюты — юаня,
заявіў у мінулы панядзелак афіцыйны прадстаўнік Белага дома ЗША Роберт Гібс.

Як паведаміла ў аўторак кітайская газета «Хуаньцю шыбаа», Р. Гібс, кажучы пра перспектывы развіцця амерыканска-кітайскіх адносін у 2011 годзе, сказаў: «Яны (кітайцы) павінныя нешта зрабіць у пытаннях абменнага курсу валюты і гандлю, па праблемах КНДР і правоў чалавека».

Гаворачы пра абменны курс юаня, амерыканскі прадстаўнік падкрэсліў, што «ціск (на Кітай) ні ў якім выпадку не будзе паслаблены. ЗША паслядоўна патрабуюць ад Кітая павысіць абменны курс юаня ў дачыненні да даляра, лічачы, што паніжаны, па іх ацэнках, курс кітайскай валюты з’яўляецца адной з прычын дэфіцыту ЗША ў гандлі з КНР.