ЕС хацела б захаваць Беларусь ва «Усходнім партнёрстве»
«Калі ў Беларусі з’явяцца новыя палітвязні, адносіны ЕС і Беларусі кардынальна зменяцца», — заявіў пасол Венгрыі, якая цяпер старшынюе ў ЕС.
05.01.2011 / 14:07
Фота Еўрарадыё
Удзел Беларусі ў ініцыятыве Еўрасаюза «Усходняе партнёрства» залежыць ад далейшага развіцця сітуацыі ў краіне. Пра гэта заявіў пасол Венгрыі — яна старшынюе ў ЕС — Ферэнц Контра 5 студзеня напрэс-канферэнцыі ў Мінску.
«
Контра падкрэсліў, што далейшае развіццё
Паводле яго слоў,
калі Беларусь хоча «паўнацэнна ўдзельнічаць ва Усходнім партнёрстве, то штосьці трэба мяняць».
Контра таксама паведаміў, што саміт краін — удзельніц праграмы «Усходняе партнёрства» пройдзе 27 мая 2011 года ў Будапешце. Ён не змог адказаць на пытанне, ці будзе запрошаны для ўдзелу ў мерапрыемстве беларускі прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка. «Рашэнне яшчэ не прынята, запрашэнні не рассылаліся. Але перш чым такое рашэнне будзе прынята, у Беларусі павінны быць зробленыя нейкія крокі. У прыватнасці,
павінны быць вызваленыя ўсе затрыманыя падчас акцый, а таксама павінен спыніцца пераслед журналістаў»,
— сказаў Контра.