Работнікам гатэляў загадалі інфармаваць КДБ пра «дэструктыўна настроеных элементаў» + дакумент

Такое распараджэнне УУС Мінаблвыканкама разаслала перад выбарамі.

23.12.2010 / 20:43

9 снежня па ўсіх гасцініцах Мінска было разасланае распараджэнне «Пра арганізацыю маніторынга гасцініц і іншых жылых памяшканняў», падпісанае начальнікам УУС Мінаблвыканкама Іванам Саўчыцам.

Дзеля таго, каб папярэдзіць «ускладненні грамадскай абстаноўкі на тэрыторыі Мінскай вобласці ў перыяд датэрміновага галасавання і ў дзень выбараў», пачынаючы ад 13 снежня было загадана штодзённа даваць УУС спісы «пастаяльцаў гатэляў, санаторыяў, прафілакторыяў, баз адпачынку і кватэр, якія наймаюцца, дзіцячых аздараўленчых лагераў».

Пры выяўленні «дэструктыўна настроеных элементаў» прадпісвалася неадкладна паведамляць у створаны на час выбараў сітуацыйна-аператыўны штаб і ў тэрытарыяльныя падраздзяленні КДБ.

СМ