Лукашэнка: Назіральнікі не павінны ўмешвацца ў выбарчы працэс

16.12.2010 / 16:37

а толькі павінны назіраць і характарызаваць саму кампанію.

Пра гэта заявіў сёння Аляксандр Лукашэнка, адказваючы на пытанні журналістаў.

«Гаспадар на выбарчым участку адзін — старшыня камісіі.

Як ён вырашыць — так і будзе. Ніхто не мае права прыйсці і паказаць, як рабіць. Ёсць закон, і па гэтым законе старшыня і сябры ўчастковай камісіі павінны дзейнічаць», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Таксама Лукашэнка заявіў, што Беларусі не пагражаюць міжэтнічныя канфлікты.