Неверагодны гол 17-гадовага хакеіста

Відэафрагмент гульні паміж шведскімі камандамі «Альмтуна» і «Накі» паглядзела 1,5 мільёна чалавек. Далучайцеся, не пашкадуеце!

15.12.2010 / 17:38

У моладзевым чэмпіянаце Швецыі мудрагелістым голам адзначыўся цэнтрафовард каманды «Альмтуна» Оскар Мілтан. Яго каманда сустракалася з камандай «Накі». 17-гадовы Оскар Мілтан знаходзіўся за брамай суперніка і проста перакінуў шайбу ў напрамку галкіпера. Пасля чаго каўчукавы дыск ад спіны галкіпера «Накі» адскочыў і перасек лінію брамы.