Салдаты галасуюць поўным ходам - фотарэпартаж

15.12.2010 / 13:06

У першы дзень датэрміновага галасавання на выбарах прэзідэнта Беларусі фотакарэспандэнт БелаПАН пабываў на выбарчым участку № 74 Першамайскага раёна Мінска, які размясціўся ў вайсковай часці 04104 (ваенны гарадок Уручча).

Як паведаміў сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік, усяго за першы дзень датэрміновага галасавання ў Беларусі прагаласавала 3,4% выбаршчыкаў.

«У цэлым ніводнай заўвагі па арганізацыі датэрміновага галасавання ні ад арганізатараў выбараў, ні ад назіральнікаў, ні ад выбаршчыкаў да нас не паступіла», — паведаміў Лазавік.