Wikileaks: Польшча разглядае Беларусь як буфер
Дыпламатычная перапіска раскрывае таямніцы усходняй палітыкі нашай суседкі.
08.12.2010 / 15:59
Сайт Джуліяна Асанджа апублікаваў дакумент, які раскрывае механізмы усходняй палітыкі Польшчы і яе дачыненні з Беларуссю.
Паводле дэпешы пасла ЗША ў Варшаве, датаванай 12 снежня 2008, адным з асноўных механізмаў польскай усходняй палітыкі з’яўляецца «Усходняе партнёрства». «Усходняе партнёрства» — ініцыяванае Польшчай і Швецыяй — скіраванае на паглыбленне уплыву ЕС ва Украіне, Беларусі, Грузіі, Малдове, Арменіі і Азербайджане», — гаворыцца ў дакуменце. Паводле амерыканскага дыпламата, праграма «Усходняе партнёрства» мае наступныя мэты: абмежаваць уплыў Расіі ў рэгіёне, актывізаваць палітыку ЕС на ўсходнім накірунку, пераканаць краіны, задзейнічаныя ў праграме «УП» ў перавазе дэмакратычных каштоўнасцяў з дапамогай абяццанняў выгаднага гаспадарчага супрацоўніцтва і адмены візавага рэжыму з краінамі ЕС.
Аднак найбольшую цікавасць для беларусаў уяўляе тая частка дакументу, дзе мова ідзе непасрэдна аб Лукашэнку і польскай палітыцы ў дачыненні да Беларусі.
«Для Туска і Сікорскага супрацоўніцтва з аўтарытарным рэжымам у Беларусі — выбар меншага зла. Паводле польскай пазіцыі, поўная ізаляцыя Беларусі прывядзе да канчатковага падпарадкавання Беларусі Расіі, з Лукашэнкам, альбо без яго», —піша амерыканскі дыпламат. І дадае, што такі стан рэчаў не дазволіць спраўдзіцца надзеям Польшчы на тое, што
«Беларусь можа стаць буфернай дзяржавай паміж Польшчай і Расіяй».
Варшаўская дэпеша таксама ўтрымлівае згадкі аб тым, што ў размовах з амерыканскімі дыпламатамі Туск і Сікорскі паведамлялі аб сігналах, што сыходзілі ад кіраўніцтва Беларусі, якое было зацікаўленае ў дыялогу з ЕС і з Польшчай у прыватнасці.
Дэпеша амерыканскага пасла ў Варшаве дазваляе зразумець актывізацыю Польшчы ў дачыненнях з Беларуссю і ролю Міністэрства замежных спраў гэтай краіны ў «пацяпленні» адносінаў афіцыйнага Мінска і Брусэля.
***
Тэкст дэпешы:
РЭЗЮМЭ. Як і мы, Польшча імкнецца падцягнуць ключавыя краіны на ўсходняй мяжы Еўропы, такія як Украіна і Грузія, да заходніх структураў. Польшча робіцца ўсё больш актыўным рэгіянальным гульцом, і з атрымальніка дапамогі ў 1989 годзе зрабілася донарам, дапамагаючы нам ініцыяваць рэформы ў рэгіёне. Варшава ініцыявала супрацоўніцтва ЕС з яго ўсходнімі суседзямі праз
Стратэгія Усходняга партнёрства
Усходняе партнёрства — комплекс прапановаў Польшчы і Швецыі, скіраваных на паглыбленне адносінаў ЕС з Украінай, Грузіяй, Малдовай, Беларуссю, Арменіяй, і Азербайджанам — уключае ў сябе галоўныя мэты ўсё больш актыўнай польскай палітыкі ў рэгіёне:
— супрацьстаянне ўплыву Расіі ва Усходняй Еўропе (хоць афіцыйна Расія можа ўдзельнічаць у Партнёрстве);
— актывізацыя абавязальніцтваў ЕС перад усходнімі суседзямі, нягледзячы на стомленасць ад пашырэння;
— падштурхванне былых савецкіх дзяржаваў да прыняцця заходніх дэмакратычных прынцыпаў свабоднага рынку ўзамен на матэрыяльную выгаду — асабліва ў галіне свабоднага гандлю і магчымага бязвізавага рэжыму.
Усходняе партнёрства і іншыя захады польскай палітыкі ў рэгіёне маюць мэтаю супрацьстаяць узвышэнню Расіі. Міністр замежных справаў Польшчы Сікорскі сказаў амерыканскім чыноўнікам, што польскі ўрад раней думаў, што Расія зробіцца небяспекай праз 10–15 гадоў, але пасля крызісу ў Грузіі стала зразумела, што гэта могуць быць 10–15 месяцаў. Польскія аналітыкі кажуць нам пра неабходнасць мець буферную зону ва Украіне і Беларусі, што адсоўвае для Польшчы «лінію фронту» ад Расіі, што ўсё больш умацоўваецца. Прапаноўваючы былым савецкім рэспублікам перспектыву свабоднага гандлю і бязвізавага рэжыму з ЕС, Усходняе партнёрства можа ініцыяваць неабходныя рэформы для ўступлення гэтых краін у ЕС і тым самым спыніць расійскі ўплыў. Чыноўнікі адзначаюць, што, напрыклад, уладальнік расійскага пашпарту ў Грузіі цяпер мае менш абмежаванняў у падарожжах па Еўропе, чым ўладальнік грузінскага пашпарту.
Польскія чыноўнікі вераць, што большая дзелавая прысутнасць Захаду ў такіх краінах, як Беларусь і Украіна, забяспечыць альтэрнатыву расійскім кампаніям, якія кантралююцца дзяржавай, а праграмы разумнага кіравання ЕС дапамогуць змагацца з карупцыяй, што аслабіць расійскі палітычны і эканамічны ўплыў. Урад Туска, упэўнены, што ЕС агулам можа паўплываць на Маскву мацней, чым асобныя
Умацаванне нацыянальнай бяспекі
Каб дапоўніць пашыраныя абавязальніцтвы з ЕС, Варшава шукае судзеяння і падтрымкі Амерыкі і НАТО ва Усходняй Еўропе. Польскія чыноўнікі ўспрымаюць ўварванне Расіі ў Грузію ў жніўні як пацверджанне іх папярэджанняў пра Маскву, то бок пра яе агрэсіўныя паводзіны. Згодна з «дактрынай Сікорскага», далейшыя спробы Расіі змяніць межы з дапамогай сілы або падрыўной дзейнасці Еўропа мусіць расцэньваць як пагрозу бяспецы, што цягне за сабой адпаведны адказ усёй
Пастаяннае хваляванне Польшчы з нагоды належных гарантыяў яе бяспекі з боку саюзнікаў адыграла ключавую ролю ў рашэнні падпісаць пагадненне з ЗША аб абароне ад балістычных ракет. Польскі ўрад хоча ўпэўненасці ў тым, што ЗША і НАТО расцэньваюць як абавязак абарону тэрытарыяльнага суверэнітэту Польшчы ў выпадку канфлікту.
Адразу пасля ўварвання Расіі ў Грузію Туск падкрэсліў уразлівасць Польшчы, калі спытаў амерыканскіх службоўцаў высокага ўзроўню: «Цяпер вы разумееце, чаму мы хочам вашых ракетаў і далейшых гарантый бяспекі (як патрабавалі падчас перамоваў па супрацьракетнай абароне)?"
Спробы зменшыць санкцыі ў дачыненні да Мінска
Польскі ўрад — з падачы Сікорскага — прасунуў ідэю часовага скасавання амаль усіх візавых санкцый ЕС супраць рэжыму беларускага прэзідэнта Лукашэнкі, нягледзячы на заклікі ўрада ЗША змякчаць санкцыі паступова. Сікорскі публічна абвінаваціў ЗША ў падвойных стандартах праз цесныя сувязі амерыканцаў з «дыктатурай у Саудаўскай Аравіі, але не ў Беларусі». І Сікорскі, і Туск прызнаюць, што польскі ўрад рызыкуе быць абвінавачанны ў заігрываннях з дыктатарам, але сцвярджаюць, што залучэнне Беларусі ў саюзнікі асабліва важнае пасля расійскага ўварвання ў Грузію.
Прэм’
Туск і Сікорскі разглядаюць супрацоўніцтва з беларускімі ўладамі як меншае зло. На думку палякаў, ізаляваная Беларусь можа трапіць у расійскую пастку, з Лукашэнкам ва ўладзе або без яго. Расійскае дамінаванне падвергла б небяспецы дэмакратычныя пераўтварэнні і, што яшчэ больш важна, на думку Варшавы, — разбіла б надзеі на тое, што Беларусь можа зрабіцца буфернай дзяржавай паміж Польшчай і Расіяй. Польскі ўрад упэўнены, што Лукашэнка мае дастаткова ўлады, каб супраціўляцца ўплыву незалежных структур, і гэта дае яму свабоду манеўру. Чыноўнікі МЗС кажуць, што ў адказ на разгляд пытання аб скасаванні візавых санкцыяў Беларусь сігналізавала ў Брусэль, што Мінск гатовы зняць некаторыя абмежаванні на СМІ.
Задачы на будучыню
Чыноўнікі МЗС разумеюць, што палітыка Польшчы на ўсходзе можа пацягнуць рэзкую рэакцыю Расіі, але яны бачаць большую небяспеку ў тым, каб нічога не рабіць, бо лічаць, што агрэсія Расіі расце. Польшча імкнецца зменшыць рызыку зваротнай рэакцыі, падтрымліваючы прыязны дыялог з Масквой і вітаючы аб’яднанне ЗША і ЕС супраць расіі па балючых пытаннях энергетыкі і бяспекі.
Прэзідэнт Польшчы Лех Качынскі, найважнейшы палітычны праціўнік прэм’