Цэнтрвыбаркам акрэдытаваў 390 назіральнікаў БДІПЧ АБСЕ

08.12.2010 / 14:19

Па стане на 8 снежня Цэнтрвыбаркам Беларусі акрэдытаваў на прэзідэнцкія выбары 390 назіральнікаў місіі Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) АБСЕ.

Як паведамлялася раней, БДІПЧ АБСЕ заявіла пра намер накіраваць у Беларусь 40 доўгатэрміновых і 400 кароткатэрміновых назіральнікаў

На сёння Цэнтрвыбаркамам акрэдытавана 708 міжнародных назіральнікаў. 237 з іх — ад місіі СНД, 37 — Міжпарламенцкай асамблеі СНД, 22 — цэнтрвыбаркамаў замежных краін, 10 — Парламенцкага сходу саюза Беларусі і Расіі, па шэсць — Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы і Парламенцкай асамблеі АБСЕ.