Памерла спявачка Вольга Самусік

Апошнім часам дзяўчына перанесла некалькі аперацый.

07.12.2010 / 22:59

7 снежня не стала вядомай спявачкі і журналісткі Вольгі Самусік. Сябры адзначаюць, што апошнім часам дзяўчына перанесла некалькі аперацый. У яе былі праблемы з лёгкімі.

Вольга Самусік нарадзілася ў 1985 годзе. Яна была вакалісткай гуртоў «Zygimont Vaza» і «Тарпач». У 2007 годзе была названая рок‑князёўнай. Доўгі час супрацоўнічала з «Музыкальной газетой» і іншымі выданнямі.

***

Развітанне са спявачкай Вольгай Самусік адбудзецца ў чацвер, 9 снежня, а 12-й ў Мінску па пр.Ракасоўскага, 40-67 (Серабранка).

ЗП