Эпідэмію грыпу дактары прагназуюць пасля Новага года

07.12.2010 / 15:47

На сённяшні дзень лекары ацэньваюць сітуацыю як неэпідэмічную. Эпідэмічны пад’ём хутчэй за ўсё наступіць у студзені,

паведаміла супрацоўніца Мінскага гарадскога цэнтру гігіены і эпідэміялогіі Алена Фісенка.

Па яе словах, сёлета прагназуецца эпідэмія сярэдняй інтэнсіўнасці:

«Я думаю, што ў гэтым годзе ў нас эпідэмічны пад’ём будзе сярэдняй інтэнсіўнасці. Гэта прыкладна 10% за час эпідпад’ёму. Эпідэмічны пад’ём рэгіструецца недзе цягам чатырох тыдняў».