Заснавальніка «Wikileaks» арыштавалі

Арышт адбыўся на аснове выдадзенага Швецыяй ордэру.

07.12.2010 / 13:42

Заснавальнік і кіраўнік інтэрнэт-рэсурсу«Wikileaks» Джуліян Асанж арыштаваны ў Брытаніі. Арышт адбыўся на аснове выдадзенага Швецыяй ордэру на арышт Асанжа.

У Швецыі 39-гадовага заснавальніка «Wikileaks» вінавацяць у згвалтаванні.

Напярэдадні швейцарскі банк «PostFinance» паінфармаваў, што замарожвае рахунак Джуліяна Асанжа. На рахунку знаходзіліся асабістыя сродкі Асанжа, а таксама грошы на аплату паслуг яго адвакатаў.

«Wikileaks» працягвае выкладаць у сеціва дыпламатычнае ліставанне ЗША. Вашынгтон асудзіў гэтую акцыю і распачаў крымінальную справу з факту выцеку сакрэтнай інфармацыі.