Разгром: БАТЭ — «Дынама» Кіеў — 1:4
Абноўлена, дадаліся рэпартаж, фоты і відэа.
Барысаўскі клуб датэрмінова выйшаў у
02.12.2010 / 23:52
У матчы групавога этапу Лігі Еўропы барысаўскі БАТЭ разгромна прайграў кіеўскаму «Дынама» — 1:4 (Няхайчык, 84 — Вукоевіч, 16, Яроменка, 43, Гусеў, 49, Мілеўскі, 69).
У чацьвер на "Дынама" было холадна.
Першая ластаўка...
Фан-сектар "БАТЭ".
Супрацьстаянне часам пераходзіла межы спорту. Сутычка футбалістаў.
Барацьба праходзіла галоўным чынам ля брамы барысаўчан.
Глядзець футбол у такіх умовах яшчэ не даводзілася. Не ведаю, і ці давядзецца. Два апошнія дні перад гульнёй былі падобнае да гадання на кававай гушчы: адменяць ці не?
Не. Абодва бакі вырашылі, што трэба гуляць. Нават цеплалюбіваму іспанскаму Сесару Фернандэсу давялося з гэтым змірыцца. Гуляць дык гуляць.
Як толькі трапіў на заснежаны стадыён, то ўзгадалася ўласнае дзяцінства, калі ў такія самыя маразы гулялі ў хакей на мясцовай сажалцы. І так раздурхваліся матчах тых бітваў, што пра мароз забывалася ўшчэнт. Было аж горача.
Вось толькі варатары, каб зусім не акалець былі вымушаныя абуваць валёнкі. Галкіперу БАТЭ Гутару наўрад ці б дазволілі выйсці на поле ў такім абутку. Гуляў ён у звычайных буцах, але нейкая нервовасць праслізгвала ў ягоных дзеяннях. А потым гэтая няўпэўненасць перадалася ўсім футбалістам БАТЭ.
Ганчарэнка абраў на гульню абарончы стыль. У асноўным складзе апынулася пяць намінальных абаронцаў і яшчэ два апорнікі. Незразумела, чаму ў запасе апынуўся Рэнан Брэсан.
На вастрыні атакі Радзівонаву так толкам і не атрымлівалася зачапіцца за мяч. Часта ён лез у непатрэбныя спрэчкі, парушаў правілы.
Не шукаю апраўданняў, але зразумець БАТЭ можна. Знайсці матывацыю на гульню ім было цяжка. Хлопцы правялі складаны сезон, у які змясцілася больш за паўсотню матчаў. Яны выйгралі чэмпіянат прабіліся ў наступны раўнд Лігі Еўропы. Цяпер ім хочацца проста адпачнуць,а замест гэтага даводзіцца гуляць на замерзлым «Дынама» з кіяўлянамі. Можа менавіта ад таго такі расслабон.
А вось «Дынама» трэба было выйграваць. Яны і настройваліся на перамогу.
Першы раз чырвоны мяч апынуўся ў нашай сетцы на
За дзве хвіліны да перапынку Мілеўскі — Яроменка — Ярмоленка сканчваецца голам апошянага. БАТЭ толкам так нічога і не стварыў у тайме першым.
У пачатку тайма другога Макс Бардачоў не дагнаў Алега Гусева. Парушыў на ім правілы ў штрафной. Сам пацярпелы рэалізаваў пенальці.
На гэтым ужо стала ясна — БАТЭ не адыграцца. Каманды дзейнічалі на сустрэчных атаках.
У адной з якіхэкс-беларус Мілеўскі зрабіў лік ужо зусім непрыстойным.Гэта менавіта Мілеўскага амаль увесь матч абсвіствала палова стадыёна, звыкла гукаючы: «Мілеўскі — пёс».
Пашу Няхайчыку ўсё ж атрымалася размачыць Шаўкоўскага — 1:4. Кіяўляне следам за барысаўцам таксама забяспечылі сабе выхад з групы.
Зрэшты, асмелюся сказаць, што не «Дынама» былі галоўнымі героямі гэтага вечара, а тыя заўзятары (і
Прыемна ўразіла, што трэнер «Дынама» Алег Лужны пасля гульні наНа наступным тыдні БАТЭ ляціць у Рым, каб рыхтавацца да гульні з галандскім АZ.прэс-канферэнцыі гаварыўпа-ўкраінску . Ну, а Віктар Ганчарэнка паразе моцна не расстроіўся.
Зміцер Панкавец
***
Гульня прайшла ў Мінску на стадыёне «Дынама». Тэмпература паветра ў сталіцы Беларусі складала мінус 13 градусаў.
БАТЭ: Гутар, Ліхтаровіч (к), Сасноўскі (Брэсан, 46), Шытаў, Юрэвіч, Валадзько (Аляхновіч, 78), Няхайчык, Радзькоў, Бардачоў, Радзівонаў, Д.Бага (Скавыш, 68).
Сённяшняя параза — трэцяе запар паражэнне беларускага клуба. 21 лістапада БАТЭ прайграў у апошнім туры чэмпіянату Беларусі (ужо ў рамках уладальнікаў залатых медалёў) салігорскаму «Шахцёру» 1:2, а 28 лістапада — у Кубку Беларусі ў Барысаве брэсцкаму «Дынама» — 0:1.
У матчы «Шэрыф» (Ціраспаль) — AZ (Алкмаар) была зафіксавана нічыя 1:1 (Руамба, 54 — Холмэн,
Пасля 5 тураў: Дынама — 10 пунктаў (3 перамогі, 1 нічыя, 1 параза, розніца мячоў 10–6), БАТЭ — 10 (3, 1, 1, 11–8), AZ — 4 (1, 1,3, 5–10), Шэрыф — 4 (1, 1, 3, 5–7).
«Дынама» і AZ знаходзяцца вышэй за БАТЭ і «Шэрыф», адпаведна, за кошт сустрэчаў міжсобку.
Снайперы: Мілеўскі (Дынама) — 5, Радзівонаў (БАТЭ) — 3, Брэсан (БАТЭ), Ярохін (Шэрыф), Яроменка (Дынама) — па 2.
У 1/16 фіналу датэрмінова выйшлі «Дынама» і яшчэ раней БАТЭ.
Каманда, што зойме
Алег Гардзіенка